У гісторыі нашай Айчыны
навечна захавана мноства памятных знамянальных дат. І за кожнай з іх стаяць
ратныя подзвігі і здзяйсненні народа, які не раз падымаўся супраць незлічоных
замахаў на свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Але самым дарагім і святым для
цяперашніх некалькіх пакаленняў стаў Дзень 9 мая - Дзень Перамогі савецкага
народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны
больш за мільён жыхароў Беларусі было мабілізавана ў дзеючую армію, каля 400
тысяч гераічна змагалася з ворагам у складзе партызанскіх атрадаў і злучэнняў.
Сотні тысяч беларусаў працавалі ў тыле. І дзе б выхадцы з Беларусі ні
знаходзіліся - у франтавым акопе, за штурвалам самалёта і рычагамі танка або
каля станка, - усюды яны праяўлялі вытрымку, адвагу, працавітасць.
Пасля 75 гадоў, якія прайшлі з
той памятнай падзеі, яшчэ ў большай ступені ўсведамляеш, на краі якой прорвы мы
стаялі, якую перамогу атрымалі. Перамагчы ў такой сутычцы, якой была вайна
савецкага народа супраць фашысцкай Германіі, мог толькі народ, аб'яднаны
адзіным намерам - не даць іншаземным заваёўнікам стаць гаспадарамі на нашай
зямлі, адстаяць сваё права на незалежнасць.

З інструкцыяй і заданнямі
гульні можна азнаёміцца на левай бакавой панэлі данай
інтэрнэт-старонкі.
Поспехаў!
Комментариев нет:
Отправить комментарий