Сектар 2. Партызанскі рух і барацьба падпольшчыкаў


Да пачатку верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была акупаваная нямецкімі войскамі. Акупантамі быў усталяваны жорсткі рэжым, накіраваны на прыгнёт і знішчэнне людзей, рабаванне матэрыяльных каштоўнасцяў і прыродных багаццяў.
З першых дзён акупацыі разгарнулася актыўная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая праходзіла ў трох асноўных формах: партызанскі рух, антыфашысцкае падполле і масавы зрыў насельніцтвам мерапрыемстваў акупантаў.
Асноўнымі формамі партызанскай барацьбы былі наступныя:
1. Стварэнне партызанскіх зон - тэрыторый, якія кантралююцца партызанамі, на якіх аднаўлялася савецкая ўлада, дзейнічалі савецкія законы, працавалі прадпрыемствы, школы.
2. Дыверсійная дзейнасць партызан. Адным з галоўных кірункаў дзейнасці беларускіх партызан былі аперацыі на чыгуначных, шашэйных і грунтавых дарогах, водных шляхах, знішчэнне баз і ліній сувязі.
3. Партызанскія рэйды. У мэтах пашырэння партызанскага руху, дэзарганізацыі дзейнасці акупацыйных уладаў, збору разведвальнай інфармацыі і правядзення прапаганды і агітацыі сярод насельніцтва праводзіліся рэйды партызанскіх фарміраванняў па тылах праціўніка.
4. Прапаганда і агітацыя сярод насельніцтва. 
На акупіраванай тэрыторыі Беларусі была створана і дзейнічала шырокая сетка партыйнага і камсамольскага падполля. Ствараліся падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі і іх кіруючыя органы: абкамы, гаркамы і райкамы. У час акупацыі ў рэспубліцы дзейнічалі 203 падпольныя партыйныя органы. Сакратары абкамаў КП(б)Б узначальвалі партызанскія злучэнні.
Падпольныя абкамы і райкамы КП(б)Б праводзілі масава-палітычную работу, мелі свае тыпаграфіі, сродкі сувязі. Яны выдавалі абласныя і атрадныя газеты, а таксама распаўсюджвалі сярод партызан і насельніцтва акупіраваных тэрыторый лістоўкі і зводкі Савецкага інфармацыйнага бюро (Саўінфармбюро).
          Усяго на тэрыторыі Беларусі дзейнічала 1255 партызанскіх атрадаў (370 тыс. чалавек), у падполлі - 70 тыс.чалавек. Разам з імі барацьбу вяла большасць насельніцтва, якое ўсімі сіламі і сродкамі супраціўлялася вайскоўцам, эканамічным і палітычным мерапрыемствам акупантаў, падтрымліваючы партызан і падпольшчыкаў.
               ЗМЕСТ СЕКТАРА   
1. Віктарына па тэме сектара.
2. Інтэрактыўнае практыкаванне "Легендарныя камбрыгі". 
3. Цікавыя факты.
1. Віктарына "Партызанскі рух і барацьба падпольшчыкаў на тэрыторыі Беларусі".
Заданне: Выберы правільны варыянт адказу.
Падказка: Адказы на некаторыя пытанні можна атрымаць у музейным пакоі "Памяць" на інфармацыйным стэндзе "Да 75-годдзя Вялікай Перамогі", а таксама ў Кнізе Памяці.
           2. Інтэрактыўнае практыкаванне "Легендарныя камбрыгі". 
Заданне: Устанаві адпаведнасць паміж асобай і звесткамі з біяграфій (для выканання задання ў паўнаэкранным рэжыме націсні на значок у правым верхнім вугле інтэрактыўнага практыкавання)
              3. Цікавыя факты.
Прысяга беларускага партызана
Беларускія партызаны, пры уступленні ў атрад, прымалі прысягу. Ніжэй прыведзены тэкст гэтай прысягі на беларускай мове:
Я, грамадзянін Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, верны сын гераічнага беларускага народа, прысягаю, што не пашкадую ні сіл, ні самога жыцця для справы вызвалення майго народа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і катаў і не складу зброі да таго часу, пакуль родная беларуская зямля не будзе ачышчана ад нямецка-фашысцкай пагані.
Я клянуся строга і няўхільна выконваць загады сваіх камандзіраў і начальнікаў, строга захоўваць воінскую дысцыпліну і берагчы ваенную тайну.
Я клянуся за спаленыя гарады і вёскі, за кроў і смерць нашых жонак і дзяцей, бацькоў і мацярэй, за гвалты і здекі над маім народам жорстка помсціць ворагу і безупынна, не спыняняючыся ні перад чым, заўсёды і ўсюды смела, рашуча, дёрзка і бязлітасна знішчаць нямецкіх акупантаў.
Я клянуся ўсімі шляхамі і сродкамі актыўна дапамагаць Чырвонай Арміі паўсюдна знішчаць фашысцкіх катаў і тым самым садзейнічаць найхутчэйшаму і канчатковаму разгрому крывавага фашызму.
Я клянуся, што хутчэй загіну ў жорсткім баі з ворагам, чым аддам сябе, сваю сям’ю і беларускі народ у рабства крываваму фашызму.
Словы маёй свяшчэннай клятвы, сказанай перад маімі таварышамі-партызанамі, я замацоўваю ўласнаручным подпісам — і ад гэтай клятвы не адступлю ніколі.
Калі ж па сваёй слабасці, трусасці або па злой волі я парушу сваю прысягу і здраджу інтарэсам народа, няхай памру я ганебнай смерцю ад рук сваіх таварышаў.
Як вызначалі нямецкіх шпіёнаў
Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкім камандаваннем адпраўляўся натоўп шпіёнаў-дыверсантаў. Шпіёнаў абсталёўвалі па першаму класу! Ім выдаваўся шмот як у мясцовых, дакументы, паролі, яўкі і адрасы канспіратыўных кватэр.
Але, вось няўдача. Вельмі хутка высветлілася, што ўсё гэта дарэмна – супер падрыхтаваных шпіёнаў лавіў любы патруль, які спыняў іх для банальнай праверкі дакументаў... Геніяльныя падробкі лепшых крыміналістаў Германіі з зайздроснай рэгулярнасцю станавіліся своеасаблівым пропускам да сценкі.
На працягу ўсёй вайны немцы спрабавалі падрабляць савецкія дакументы. На гэтую задачу былі кінутыя лепшыя розумы! Цэлыя групы спецыялістаў падбіралі фактуру паперы, драбнюткія адценні фарбы і ўсяляк выяўлялі сакрэтныя ўмоўныя знакі – вынік нулявы! Звычайныя савецкія патрулі, якія складаюцца з напаўпісьменных сялян, выяўлялі ліпу з першага погляду! І толькі пасля вайны высветліўся сакрэт. Аказалася, што ўсё проста да агіднасці. Немцы - гэта вельмі культурная нацыя і сашчэпкі для дакументаў яны рабілі з нержавейкі. У той час як сапраўдныя савецкія сашчэпкі былі іржавымі і пакідалі адбітак на паперы.

Выкарыстаныя крыніцы інфармацыі:
Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі 1917-1945 гг. : вучэбны дапаможнік / Я.К.Новік. - Мінск : Народная асвета, 2012. - 178 с.

Комментариев нет:

Отправить комментарий