Сектар 1. Хроніка найважнейшых падзей і ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі


Інфармацыйны стэнд
На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Адразу пасля вераломнага нападу гітлераўская Германія разгарнула шырокі наступ войскаў на працягу ўсёй заходняй мяжы СССР - ад Баранцава да Чорнага мора. Пачалася рэалізацыя плана "Барбароса", згодна з якім нямецкае вайсковае кіраўніцтва разлічвала правесці "маланкавую вайну" і адным ударам разграміць СССР.
На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў - група армій "Цэнтр" у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2 - й і 3-й танкавых груп, усяго 50 дывізій. Іх падтрымлівалі 1600 баявых самалётаў.
З першага дня вайны Беларусь стала арэнай самых буйных бітваў. Першымі ўдар ворага прынялі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя гарады.
Моцны раптоўны ўдар варожай авіяцыі нанёс вялікія страты войскам Заходняга фронту і парушыў сувязь паміж штабамі. Аднымі з першых аб'ектаў, на якія праціўнік скінуў бомбы, былі штабы армій, карпусоў і дывізій.
Галоўны ўдар у першыя гадзіны вайны германскія войскі нанеслі на двух участках фронту: у раёнах Брэста і Гродна ў паласе абароны 3-й і 4-й савецкіх армій.
ЗМЕСТ СЕКТАРА   
1. 4 інтэрактыўныя заданні па тэме сектара (1941 год, 1942 год, 1943 год, 1944 год).
2. Факты з гісторыі Дзятлаўшчыны 
3. Інтэрактыўнае заданне "Памяць аб гэтай вайне перажыве тысячагоддзе" (з гісторыі а.г.Вензавец у перыяд вайны).
 
1. 4 інтэрактыўныя заданні па тэме сектара (1941 год, 1942 год, 1943 год, 1944 год). 
Заданне: Устанаві адпаведнасць паміж датай або перыядам з падзеяй па гадах.
Падказка: Адказы на некаторыя пытанні можна атрымаць у музейным пакоі "Памяць" у раздзеле "Вайна: хроніка падзей" інфармацыйнага стэнда і ў Кнізе Памяці

2. Факты з гісторыі Дзятлаўшчыны 
Дзятлаўшчына ў годы Вялікай Айчыннай вайны
Тэрыторыя раёна вызваленая 9-10 ліпеня 1944 г. У вызваленні ўдзельнічалі 5 дывізій другога Беларускага фронту.
Камандзір 120-й гвардзейскай Рагачоўскай дывізіі, Герой Савецкага Саюза, Ян Яновіч Фогель, яго намеснік, Герой Савецкага Саюза, Павел Гаўрылавіч Пятроў, камандзір зенітнай прылады, Герой Савецкага Саюза, Іван Сямёнавіч Фурсенка навечна засталіся ляжаць у зямлі Дзятлаўшчыны.
За гады вайны:
Загінула жыхароў раёна - 12018 чал.: - мірных жыхароў - 10479
- на франтах - 1419
- партызанаў - 208
- падпольшчыкаў - 18
Расстраляна жыхароў раёна - 9636 чал.
Загінула воінаў Чырвонай Арміі пры абароне і вызваленні - 282 чал.
Усяго пахавана на тэрыторыі раёна – 16487 чал.
Было сагнана ў Германію - 1256 чал.: - мужчын - 585, -жанчын - 671
Спалена вёсак - 6 (Вялікая Воля, Трахімавічы, Гарадкі, Дуброўка, Чарлёнка, Дубароўшчына.)
Брацкіх магіл - 28
Помнікаў, абеліскаў – 56
На тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі асаблівыя падраздзяленні і групы партызанскіх атрадаў і брыгад: "Ленінская", "Перамогі", "Дружба", "імя К. Варашылава",аявы", "імя Дунаева", "Кастрычніцкі",аватары".
Дзейнічалі два падпольныя райкамы КП (б)Б - Дзятлаўскі і Казлоўшчынскі, два райкамы ЛКСМБ – Дзятлаўскі і Казлоўшчынскі.
Выдаваліся падпольныя газеты "Сцяг свабоды" і "Народны мсціўца".
3. Інтэрактыўнае заданне "Памяць аб гэтай вайне перажыве тысячагоддзе" (з гісторыі а.г.Вензавец у перыяд вайны). Выкарыстаныя крыніцы інфармацыі:
Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі 1917-1945 гг. : вучэбны дапаможнік / Я.К.Новік. - Мінск : Народная асвета, 2012. - 178 с.

Комментариев нет:

Отправить комментарий