2020-04-17

Паважаны госць!
У гісторыі нашай Айчыны навечна захавана мноства памятных знамянальных дат. І за кожнай з іх стаяць ратныя подзвігі і здзяйсненні народа, які не раз падымаўся супраць незлічоных замахаў на свабоду і незалежнасць роднай зямлі. Але самым дарагім і святым для цяперашніх некалькіх пакаленняў стаў Дзень 9 мая - Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.
У ваенныя годы Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, але нават залітая крывёю мільёнаў людзей, разрабаваная і паўразбураная, краіна не здавалася. Праз многія дзесяцігоддзі памяць аб подзвігу народа, які ўнёс найвялікшы ўклад у перамогу над фашызмам - святая.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны больш за мільён жыхароў Беларусі было мабілізавана ў дзеючую армію, каля 400 тысяч гераічна змагалася з ворагам у складзе партызанскіх атрадаў і злучэнняў. Сотні тысяч беларусаў працавалі ў тыле. І дзе б выхадцы з Беларусі ні знаходзіліся - у франтавым акопе, за штурвалам самалёта і рычагамі танка або каля станка, - усюды яны праяўлялі вытрымку, адвагу, працавітасць.
Пасля 75 гадоў, якія прайшлі з той памятнай падзеі, яшчэ ў большай ступені ўсведамляеш, на краі якой прорвы мы стаялі, якую перамогу атрымалі. Перамагчы ў такой сутычцы, якой была вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі, мог толькі народ, аб'яднаны адзіным намерам - не даць іншаземным заваёўнікам стаць гаспадарамі на нашай зямлі, адстаяць сваё права на незалежнасць.
Напярэдадні вялікага свята з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскасці і патрыятызму, духоўна-маральных якасцей і нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа кіраўнік і члены Савета музейнага пакоя "Памяць" Вензавецкага дзіцячага сада - сярэдняй школы прадстаўляе Вашай увазе квэст, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 
З інструкцыяй і заданнямі гульні можна азнаёміцца на левай бакавой панэлі данай інтэрнэт-старонкі.  
Поспехаў!